Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г.Бабруйска" ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы дашкольнай адукацыі.

    Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца: забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі: 

  • ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
  • падрыхтоўка да працягу адукацыі;
  • аздараўленне.

Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

  • навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  • засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  • фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
  • далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
  • развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці;
  • выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  • забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
  • забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі. 

(п.п. 5, 6 Положения об учреждении дошкольного образования, утверждённого постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 04.08.2022 № 230)

Гадавыя задачы ДУА "Дзіцячы сад № 4 г.Бабруйска"

на 2024/2025 навучальны год

1. Накіраваць працу педагагічнага калектыва і сям'і на развіццё складнай гаворкі і камунікатыўных уменняў у выхаванцаў у працэсе мастацкай дзейнасці.

2. Актывізаваць работу педагагічнага калектыву і сям'і на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў праз далучэнне да праваслаўных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа.